АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

28.09.2020

У Беларусі зацверджаны нормы расходаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2021-2023 гады

У Беларусі зацверджаны нормы і нарматывы расходаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2021-2023 гады. Гэта прадугледжана пастановай Мінжылкамгаса ад 11 верасня 2020 года нумар 16, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, нормы накладных расходаў вызначаны для арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя арганізацый сістэмы Мінэнерга. Так, на ўласнае халоднае водазабеспячэнне гэта норма на 2021 год вызначана ў памеры не больш за Br0,1663 на 1 куб.м рэалізаванай вады, на 2022 год - не больш за Br0,1741, на 2023 год - не больш за Br0,1822. За ўласнае водаадвядзенне (каналізацыю) вызначаны наступныя нарматывы расходаў: не больш за Br0,1271 на 1 куб.м адведзеных сцёкаў у каналізацыю ў 2021 годзе, не больш за Br0,1331 у 2022 годзе і не больш за Br0,1393 у 2023 годзе. За ўласнае цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне ў наступным годзе норма расходаў складзе не больш за Br9,7811 на 1 гігакалорыю рэалізаванай цеплавой энергіі, у 2022 годзе - не больш за Br10,2408, у 2023 годзе - не больш за Br10,7221. Пастановай таксама зацверджаны нарматывы расходаў за тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і тэхабслугоўванне ліфтаў.

Акрамя таго, вызначана, што нарматывы тэхналагічных страт цеплавой энергіі павінны складаць не больш за 9,8 працэнта на 2021 год, 9,6 працэнта на 2022 год і 9,4 працэнта на 2023 год. А нормы страт і няўлічаных расходаў вады будуць не большымі за 12 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Чытаць 3510 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}