АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

14.10.2020

«З ліцейкай» азнаёміўся прэм’ер-міністр

Філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы наведаў з рабочай паездкай прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка.

На базе філіяла прайшла нарада з удзелам кіраўніцтва вядучых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі, на якой разглядалася пытанне стварэння ў Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў новай ліцейнай вытворчасці. 

На філіяле прэм’ер-міністр наведаў ліцейны ўчастак вытворчасці, азнаёміўся з лінейкай выпускаемых рухавікоў, дызель-генератарных установак і кампрэсарных станцый, заслухаў кіраўніцтва Мінскага маторнага завода па пытаннях фінансава-гаспадарчай дзейнасці холдынгу.

Нагадаем, што ў студзені бягучага года ў філіяле была адкрыта ўласная чыгуналіцейная вытворчасць, у будаўніцтва якой укладзена больш за 25 мільёнаў долараў уласных сродкаў Мінскага маторнага завода. Вытворчасць характарызуецца высокай дакладнасцю ліцця. Гэты праект уключаны ў дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016–2020 гады і з’яўляецца імпартазамяшчальным.

Чытаць 2794 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}