Беларусь як і раней нацэлена на ўмацаванне ўзаемавыгадных сувязей з усімі замежнымі партнёрамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што міжнародная сітуацыя застаецца няпростай і, паводле яго слоў, справа не толькі ў пандэміі. Пастаянна ўзнікаюць новыя выклікі і пагрозы, звязаныя ў тым ліку з эканамічнай бяспекай. Беларусь вымушана рэагаваць на іх, падкрэсліў Прэзідэнт.
"Зноў палыхнула на прасторы былога Савецкага Саюза. На гэты раз у Нагорным Карабаху. Завершаны там гарачы канфлікт паміж нашымі блізкімі партнёрамі - Арменіяй і Азербайджанам - цяпер, відаць, будзе разгортвацца ў дыпламатычнай плоскасці", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.