АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

04.12.2020

Акардэаністкі з Лагойска атрымалі перамогу на рэспубліканскім конкурсе

Ансамбль «Акардыяна» Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў стаў лаўрэатам І ступені ІІ Рэспубліканскага конкурсу мастацтваў «Вясёлка талентаў», які праводзіўся пры падтрымцы Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Юных акардэаністак Дар’ю Дунец, Марыю Бондараву, Мілану Лукашэвіч выдатна падрыхтавала педагог Таццяна Каржова, якая атрымала дыплом за высокае педагагічнае майстэрства. Была адзначана таксама работа канцэртмайстраў Ніны Жалабковіч і Андрэя Якубчыка.

Да таго ж, лаўрэатамі І ступені сталі Марыя і Мілана за сольнае выкананнне паліфанічных твораў – узораў арганнай музыкі. Як расказала Таццяна Каржова, такія вынікі яе вучаніцы атрымалі дзякуючы высокаму выканальніцкаму ўзроўню. Трыа акардэаністак прыме ўдзел і ў іншых конкурсах. Так, неўзабаве будуць падведзены вынікі ІІ Адкрытага конкурсу ансамблевага і аркестравага выканання Мінскага каледжа мастацтваў «Крыніца натхнення». Была пададзена заяўка і на ўдзел у раённым конкурсе «Зоркі над Гайнай».

Віншуем таленавітых дзяўчат з высокімі дасягненнямі і жадаем поспехаў у іншых выпрабаваннях!

Чытаць 2783 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}