АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

21.12.2020

Кадэцкі навагодні баль адбудзецца ў Слуцку 23 снежня

Больш за 200 выхаванцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча станцуюць пад гукі вальса і паланэза на балі, які пройдзе 23 снежня. Мерапрыемства стане часткай праграмы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА распавяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА "Мінскае абласное кадэцкае вучылішча" Таццяна Блецко. 

"Правядзенне балю - традыцыя, якая склалася ў кадэцкіх вучылішчах. Гэта святочная падзея праводзім кожны год. Усе выхаванцы чакаюць яго з нецярпеннем, пачынаюць рыхтавацца з харэографам ўжо з верасня. Гэты год не стаў выключэннем. У танцавальным мерапрыемстве прыме ўдзел 221 выхаванец вучылішча", - распавяла Таццяна Блецко.

Праграма балю насычаная. Плануецца, што пары станцуюць каля 10 танцаў, сярод якіх венскі вальс, полька, паланез, падеграс, падэспань і кадрылю. "Зараз ідуць фінальныя рэпетыцыі. Усе рухі адточваюцца, праходзяць апошнія прымеркі бальных нарадаў: дзяўчынкі надзенуць пышныя сукенкі, а хлопчыкі будуць у параднай форме", - адзначыла намеснік дырэктара. Акрамя танцаў, у праграму мерапрыемства ўключаны традыцыйныя для баляў гульні і забавы. Ствараць святочны настрой выхаванцам будуць Дзед Мароз і Снягурка.

Таццяна Блецко адзначыла, што большасць хлопцаў і дзяўчат, якія сканчаюць кадэцкае вучылішча, пасля з цеплынёй і ўдзячнасцю успамінаюць падрыхтоўку і правядзенне баляў. Шмат каму яны далі магчымасць атрымаць танцавальныя навыкі і навучылі ўпэўнена трымацца перад публікай.

Чытаць 2911 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}