АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

29.12.2020

Прыгожае падарожжа да вытокаў традыцый - у Палацы Незалежнасці прайшоў навагодні баль для моладзі

Беларускі навагодні баль для моладзі прайшоў у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

На ўрачыстасць былі запрошаны 314 юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэта студэнты ВНУ, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сярод іх - стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы, удзельнікі і лаўрэаты розных конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый. 

Сярод удзельнікаў і гасцей свята - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, міністры культуры і адукацыі Анатоль Маркевіч і Ігар Карпенка, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. 

 

Першая частка балю - класічная - адкрылася паланэзам дэбютантаў. Гэта 72 пары, сфарміраваныя з прадстаўнікоў адоранай моладзі 16-23 гадоў, якія прайшлі кастынг на танцавальныя здольнасці, а затым на працягу двух месяцаў вывучалі бальны этыкет і ўдзельнічалі ў пастаноўцы бальных танцаў. 

"Сёння тут, у Палацы Незалежнасці, заўсёды стрыманым і афіцыйным, ажывае гісторыя. Гісторыя Беларусі, якая багата на ўнікальныя і прыгожыя традыцыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, вітаючы ўдзельнікаў навагодняга балю. 

Культура бальных танцаў, паводле слоў Прэзідэнта, традыцыйная для Беларусі. "Сённяшні вечар - гэта не проста свята, а падарожжа да вытокаў традыцый. Дарэчы, гэта адна з традыцый, якую мы з вамі аднаўляем. Без традыцый не можа быць дзяржавы. Вакол гэтых традыцый на працягу стагоддзяў зараджалася і ўмацоўвалася імкненне нашага народа да сваёй дзяржаўнасці і незалежнасці. Бо што такое дзяржаўнасць? Перш за ўсё гэта ўсведамленне народам гістарычнага права быць гаспадаром сваёй зямлі, пачуццё радавой сувязі з пакаленнямі розных эпох, разуменне таго, як фарміраваўся нацыянальны характар і менталітэт сучаснага чалавека", - сказаў беларускі лідар.

 

 

"Сёння мы не проста ўспамінаем традыцыю, а напаўняем яе новым зместам. Удумайцеся, яшчэ крыху больш за стагоддзе таму на такім свяце можна было апынуцца па праву прыналежнасці да багатых і тытулаваных саслоўяў. Не хачу сказаць, што тут няма багатых і тытулаваных, але, думаю, яны ў меншасці. У наш час дзверы Палаца Незалежнасці адчынены для ўсіх. У кожнага ёсць шанц увайсці ў іх і як госць, і як службовая асоба. Дзякуючы не кроўнай прыналежнасці або сувязям, а працы, таленту, шчырай адданасці Айчыне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чытаць 2773 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}