АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

04.02.2021

Лукашэнка адзначыў сур'ёзны прагрэс у развіцці супрацоўніцтва з Узбекістанам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў сур'ёзны прагрэс у развіцці супрацоўніцтва з Узбекістанам. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Узбекістана ў Беларусі Насірджанам Юсупавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў вялікі ўклад дыпламата ў развіццё сувязей дзвюх краін. "Я хачу падзякаваць вам за ўсё, што вы зрабілі на пасадзе пасла вельмі блізкай, дружалюбнай нам краіны", - сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы пажадаў паслу моцнага здароўя і далейшых поспехаў у рабоце на карысць Узбекістана. 

"Усё, што сёння зроблена паміж нашымі краінамі, значны прагрэс у развіцці адносін звязана перш за ўсё з маім добрым сябрам Шаўкатам Мірамонавічам (Мірзіёевым - Прэзідэнтам Узбекістана. - Заўвага БЕЛТА). Гэта чалавек, я ўпэўнены (не таму што ён мой сябар), якога Узбекістан будзе абагаўляць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Тое, што ён пачаў рабіць пасля пэўнага перыяду развіцця незалежнага Узбекістана, заўтра будзе бачна ў станоўчым ключы".

"Я нават пабойваюся часам, калі пачынаю з ім размаўляць аб планах Узбекістана, - ці не вельмі рэзка ён узяўся за ўсё. Але пакуль усё атрымліваецца. Магчыма, вынікі не такія хуткія будуць, таму што ў свеце жорсткая канкурэнцыя, свет, вы бачыце, наогул ашалеў. Асабліва на фоне пандэміі і іншых падзей. Гэта ж не можа не ўплываць на Узбекістан, які перажыў няпросты перыяд у сваім развіцці станаўлення незалежнасці. Таму нельга чакаць вынікаў вось адразу сёння. Але яны будуць бачныя, і гэта дзякуючы яму. Ён малайчына, па ўсіх напрамках пачаў працаваць. Як ён гаварыў, выйсця іншага няма, трэба хутка пераадолець тое, што было ўпушчана", - перакананы Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт звярнуў увагу, што на фоне цяперашняй канкурэнцыі ў свеце такая краіна, як Узбекістан, з 35-мільённым насельніцтвам, якая мае ў тым ліку рэлігійныя праблемы, не можа быць па-за полем зроку іншых дзяржаў, уладных людзей. "Пакуль, магчыма, на далёкіх подступах, але потым усё бліжэй краіна будзе сутыкацца з гэтымі праблемамі. Але я ўпэўнены, што са сваім прэзідэнтам вы з праблемамі справіцеся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што, завяршыўшы сваю місію ў Беларусі, Насірджан Юсупаў прынясе вялікую карысць на іншых пасадах, а таксама будзе садзейнічаць развіццю адносін з Беларуссю.

Чытаць 2709 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}