Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў, салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое аб'ядноўвае многія пакаленні беларусаў у беззапаветным служэнні Радзіме.
"У краіне створана прафесійная, добра аснашчаная мабільная армія, здольная спыніць любога агрэсара. Яна надзейны шчыт дзяржавы, вырашальны фактар ажыццяўлення яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што кожны год у Беларусі ў армейскі строй становяцца тысячы маладых людзей, сапраўдных патрыётаў, якія верныя прысязе, шануюць пераможныя традыцыі ветэранаў і памяць загінулых за свабоду народа.
"Няхай доблесць і адвага герояў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў служаць прыкладам для ўсіх, хто сёння з гонарам выконвае свой воінскі абавязак", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі
Паважаныя суайчыннікі!
Дарагія ветэраны!
Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое аб'ядноўвае многія пакаленні беларусаў у беззапаветным служэнні Радзіме.
У краіне створана прафесійная, добра аснашчаная мабільная армія, здольная спыніць любога агрэсара. Яна надзейны шчыт дзяржавы, вырашальны фактар ажыццяўлення яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Кожны год у Беларусі ў армейскі строй становяцца тысячы маладых людзей, сапраўдных патрыётаў, якія верныя прысязе, шануюць пераможныя традыцыі ветэранаў і памяць загінулых за свабоду народа. Няхай доблесць і адвага герояў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў служаць прыкладам для ўсіх, хто сёння з гонарам выконвае свой воінскі абавязак.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабра і міру.
Аляксандр Лукашэнка.