АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

05.03.2021

Лукашэнка: да канца пяцігодкі мотавелазавод павінен стаць узорнай вытворчасцю

Да канца пяцігодкі мотавелазавод павінен стаць сучаснай, узорнай вытворчасцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Кіраўніку дзяржавы быў прапанаваны варыянт вырашэння праблемных пытанняў, звязаных з існуючымі даўгавымі абавязацельствамі ААТ "Мотавела" і яго ліквідацыяй. Прэзідэнт у цэлым план адобрыў і даручыў падрыхтаваць адпаведны праект указа. Пры гэтым дзейнічаць аператыўна, не губляючы часу, каб пачаць рамонтныя, аднаўленчыя работы на тэрыторыі "Мотавела" пры надыходзе добрага надвор'я. 

"Уносьце прапановы, не зацягваючы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі мы хочам нечага, трэба пачынаць ужо сёння". 

"У гэтай пяцігодцы мы павінны мець суперузорную вытворчасць на гэтай пляцоўцы, і мотавелазавод застанецца такім жа брэндам для беларусаў, як некалі быў. Мы павінны ўсё зрабіць, каб атрымаць добрую вытворчасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Лінейку прадукцыі, паводле яго слоў, трэба пашыраць, у тым ліку шляхам вытворчасці электрамабіляў, паколькі гэта найбольш экалагічны від транспарту. Прэзідэнт таксама зрабіў акцэнт на тым, што важна павялічваць лакалізацыю, арганізоўваць уласную вытворчасць дэталей і камплектуючых. "Пытанне нумар адзін для цябе - не толькі аднаўленне вытворчасці і яе падваенне, а лакалізацыя, - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да дырэктара мотавелазавода Мікалая Ладуцькі. - Зборачная вытворчасць - гэта добра. З'ездзіў у Кітай, у Расію, Еўропу, прывёз запчасткі, звярнуў, скруціў, усё добра. Не, мы павінны рабіць самі". 

"Трэба перспектыўную вытворчасць (па выпуску мотавелатэхнікі. - Заўвага БЕЛТА) развіваць і да канца пяцігодкі давесці яе да ідэальнага стану", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Чытаць 3245 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}