Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку 2021 года склала Br1398,2, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У сакавіку гэтага года сярэдняя заработная плата работнікаў была Br1384,7, у лютым - Br1277,1. Пры гэтым варта ўлічваць, што даныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13 працэнтаў) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1 працэнт з зарплат работнікаў).
Сярод рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у красавіку дасягнула Br2003,4 (тэмп росту рэальнай зарплаты да красавіка мінулага года - 106,6 працэнта). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1409,5 (111,9 працэнта), Гомельскай - Br1234 (108 працэнтаў), Гродзенскай - Br1196,5 (107,9 працэнта), Брэсцкай - Br1179,4 (107,5 працэнта), Віцебскай - Br1151,3 (103,1 працэнта), Магілёўскай - Br1118,4 (106,6 працэнта).
У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у красавіку гэтага года ў параўнанні з красавіком 2020-га ўзрасла на 7,6 працэнта.
Больш за ўсё атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br6010,3), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br3505,2), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2717,1), дзейнасць паветранага транспарту (Br2694,5, у тым ліку грузавога - Br2956,3), горназдабыўная прамысловасць (Br2424,6), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2356,5), камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання (Br2492,5).
Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br663,6), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br746,1), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br751,9), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br771,5).