АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.07.2021

Лукашэнка: "Славянскі базар" стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ў час цырымоніі адкрыцця

Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на цырымоніі адкрыцця XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для беларусаў фестываль стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай дзяржавы. Так, бывалі вельмі няпростыя часы. Але мы бераглі "Славянскі базар". І насуперак усім цяжкасцям свята жыло", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што разам з фестывалем вырасла цэлае пакаленне беларусаў, ён укараніўся на зямлі, якую па праву можна лічыць калыскай беларускай самабытнасці. "Віцебшчына, якая падарыла нам Шагала, Пэна, Азгура, Быкава і Фрадкіна, стала цэнтрам прыцягнення для творчых людзей у XXI стагоддзі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння фестываль у Віцебску - гэта самы аўтарытэтны міжнародны конкурс прафесійнага вакальнага майстэрства.

"Падкрэслю - конкурс прафесійнага майстэрства, а не шоу-тэхналогій, створаных толькі для іміджу і жадання пацешыць нечае самалюбства. Ён існуе ў імя людзей, дружбы і адзінства, таму што толькі ў адзінстве народаў ёсць сіла, якая пераадольвае любыя перашкоды, - заявіў Прэзідэнт. - І як бы ні курчыліся ў інсінуацыях крытыкі дзяржаўнай і маёй асабістай падтрымкі "Славянскага базару", мы яго адстаялі і ні разу не пашкадавалі, што кожны год праводзім гэты цудоўны фестываль".

Крынiца: БелТА

Чытаць 2621 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}