АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

27.08.2021

Эксперты ENSREG наведаюць пляцоўку БелАЭС з 31 жніўня па 2 верасня

Эксперты ENSREG наведаюць пляцоўку БелАЭС з 31 жніўня па 2 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Работа экспертаў Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) на пляцоўцы Беларускай атамнай электрастанцыі будзе арганізавана ў рамках другой фазы партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў станцыі. У склад групы ўвойдуць 15 экспертаў з Аўстрыі, Германіі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Літвы, Грэцыі і Фінляндыі. Узначаліць групу генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі (STUK) Петэры Ційпана", - расказалі ў прэс-службе.

Спецыялісты ацэняць ход выканання нацыянальнага плана дзеянняў з улікам выдадзеных у 2018 годзе рэкамендацый ENSREG, правядуць аналіз прагрэсу ў рэалізацыі беларускім бокам запланаваных мерапрыемстваў. Эксперты будуць працаваць па трох тэматычных напрамках стрэс-тэстаў: "Знешнія прыродныя ўздзеянні", "Страта электразабеспячэння і канечнага паглынальніка цяпла" і "Кіраванне цяжкімі аварыямі".

Першая фаза партнёрскага агляду ENSREG прайшла ў першым квартале 2021 года. У час візіту на пляцоўку БелАЭС у лютым бягучага года еўрапейскія эксперты наведалі ўсе аб'екты станцыі, якія ўяўляюць для іх цікавасць: рэактарны цэх другога энергаблока, пункт кіравання першага энергаблока, будынак рэзервовай дызельнай электрастанцыі, пажарную часць, пункт кіравання проціаварыйнымі дзеяннямі, поўнамаштабны трэнажор вучэбна-трэніровачнага цэнтра і іншыя аб'екты, азнаёміліся з матэрыяламі. Работа вялася па сямі прыярытэтных пытаннях, якія важна было прааналізаваць да ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблока.

Па выніках праведзенай работы ў сакавіку бягучага года папярэдняя справаздача аб партнёрскім аглядзе нацплана па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС адобрана на пленарным пасяджэнні ENSREG. У заяве старшыні ENSREG Марты Жыяковай, размешчанай на сайце арганізацыі па выніках прынятага дакумента, адзначаны прагрэс беларускага боку, дасягнуты ў частцы разгляду рэкамендацый ENSREG па прыярытэтных пытаннях Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС. Кіраўнік ENSREG станоўча ацаніла супрацоўніцтва з беларускім бокам.

Крынiца: БелТА

Чытаць 2598 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}