АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

11.11.2021

Ваенныя даставілі з Кітая ў Беларусь 1,5 млн доз вакцыны супраць COVID-19

Дастаўленая з Кітая вакцына супраць COVID-19 ужо знаходзіцца на складах РУП "Белфармацыя" і РУП "Белмытнясэрвіс", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве аховы здароўя.

Сёння ноччу ў Беларусь на аэрадром Мачулішчы з Кітая прыбыў ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД. Борт даставіў кітайскую вакцыну SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated кампаніі Sinopharm. Агульная працягласць маршруту склала 13,6 тыс. км.

"Беларускіх лётчыкаў сустрэлі галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Альховік і прадстаўнікі РУП "Белфармацыя". Камандзіра 50-й змешанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўніка Андрэя Лук'яновіча таксама віталі на зямлі прадстаўнікі БРСМ - яны падарылі камандзе кветкі і выказалі словы ўдзячнасці за дапамогу, якую аказваюць лётчыкі медработнікам у час пандэміі COVID-19", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Увогуле ў Беларусь прыбыло 1,5 млн доз вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated кампаніі Sinopharm - гэту колькасць закупіла ў Кітая Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Таксама кітайскі бок перадаў Беларусі 500 тыс. доз вакцыны і 500 тыс. шпрыцаў у якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі. У вырашэнні гэтага пытання Міністэрству аховы здароўя Беларусі актыўна дапамагалі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і пасольства дзвюх краін. Работнікі МНС Беларусі прымалі і суправаджалі дапамогу, а курсанты ведамства разгружалі самалёт Міністэрства абароны пасля прыбыцця.

"Плануецца, што вакцына паступіць у рэгіёны і Мінск пасля таго, як пройдзе кантроль якасці Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а шпрыцы - атрымаюць рэгістрацыю Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя", - удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Крынiца: БелТА

Чытаць 2144 разоў Апошняя змена 11.11.2021
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}