АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

user1

Важный объект для области». После реконструкции открылся участок автодороги Р23 Минск — Микашевичи

Урачыстая цырымонія адкрыцця з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына прайшла на 110 км аўтадарогі Р23.

- З 2014 года мы прыступілі да рэалізацыі праекта па рэканструкцыі дарогі Р23 Мінск - Мікашэвічы. Агульная працягласць яе 195 км. У 2014-18 гадах ажыццявілі яе рэканструкцыю да Слуцка. Далей было прынятае рашэнне працягнуць рэканструкцыю гэтай дарогі да Салігорска. Сёння мы ўводзім у эксплуатацыю 15 км участку Р23 ад Слуцка да Салігорска. У планах - працягнуць рэканструкцыю трасы па параметрах 1-й катэгорыі да Старобіна. Сёння рыхтуецца праект. Да канца года ён будзе гатовы, вызначымся з коштам. Да 2023 года павінны будзем завяршыць яшчэ адзін участак гэтай дарогі, - распавёў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

- Вельмі шмат жыхароў Старобіна працуюць у Салігорску. І, безумоўна, гэты ўчастак будзе запатрабаваны і на бліжэйшую перспектыву.

Гэты ўчастак абышоўся ў 78 млн рублёў. Работы працягваліся крыху больш за год. Працы пачалі 29 чэрвеня 2020 года.

- У 2021 годзе па мясцовых дарогах у рэспубліцы мы адрамантавалі каля 1300 дарог. Плюс сёння мы яшчэ ўводзім участак дарогі да Смалявіч. У агульнай складанасці ў эксплуатацыю будуць уведзены яшчэ больш за 30 км дарог рэспубліканскіх. Плюс яшчэ каля 700 км да канца года будуць праведзены бягучыя і капітальныя рамонты, - распавёў міністр транспарту. - Планы да 2025 года - рэканструяваць 485 км дарог. Гэта асноўныя нашыя кірункі да Барысава, М8 ад Воршы да Віцебску, гэта абыход Магілёва, Віцебску і Міру. Таксама будуць праведзена рэканструкцыя ўчастка трасы М10 і Р99.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адзначыў, што ў нашай краіне стала добрай традыцыяй да 7 лістапада - да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі - уводзіць у строй новыя транспартныя, прамысловыя, сацыяльныя аб'екты, праводзіць іх рамонт і рэканструкцыю. Гэты год не стаў выключэннем. Гэта сведчыць аб тым, што краіна жыве, развіваецца, выконваюцца планы па стварэнню камфортных умоў, інфраструктуры для бізнесу і грамадзян.

- Сёння мы знаходзімся на вельмі важным аб'екце ў першую чаргу для Мінскай вобласці, - падкрэсліў Раман Галоўчанка. - Гэта яшчэ адзін з прыкладаў той значнай працы, якая праводзіцца па рэканструкцыі асноўных магістральных дарог, якія злучаюць Менск з абласнымі цэнтрамі. У паўднёвай частцы цэнтральнага рэгіёна, дзе засяроджана вялікая колькасць прамысловых прадпрыемстваў, якія маюць стратэгічнае значэнне для развіцця краіны, дабрабыту нашых грамадзян, адчыняем новы ўчастак дарогі. Ён стварае камфортныя і бяспечныя ўмовы для руху ў напрамку такіх буйных прамысловых вузлоў, як Салігорск і Мікашэвічы.

Гаворачы аб планах, Раман Галоўчанка дадаў, што рэканструкцыя дарогі Р23 у напрамку Старобіна будзе працягвацца. Сёння пры фінансавым садзейнічанні "Беларуськалія" пачаты ўжо праектныя работы па гэтаму ўчастку.

- Я думаю, усе разумеюць, што для любой краіны дарогі - гэта крывяносныя артэрыі, якія злучаюць розныя пункты на карце нашай рэспублікі, - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі. - Яны аптымізуюць тэмпы развіцця яе рэгіёнаў, ствараюць умовы для камфортнага жыцця грамадзян. Я перакананы, што ўчастак магістралі, які адкрываецца сёння напярэдадні 7 лістапада, стане чарговым добрым этапам у пабудове моцнай і квітнеючай дзяржавы — нашай радзімы Рэспублікі Беларусь.

Дадаткова

Аўтамабільная дарога дарогі Р23 Мінск - Мікашэвічы - рэспубліканскага значэння і ўваходзіць у склад сеткі міжнародных дарог СНД. Участак ад 74 да 126 км размешчаны на тэрыторыі Мінскай вобласці, а менавіта ў Слуцкім і Салігорскім раёнах.

Апошнія капітальныя рамонты тут праводзіліся ў 1978—1988 гадах.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам

Дзяржава прадоўжыць ствараць лепшыя ўмовы для жыцця людзей у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця кардыяхірургічнага і кардыятэрапеўтычнага карпусоў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніколі, як бы сёння камусьці ні хацелася, не перапынім гісторыю працоўных подзвігаў нашых продкаў. Не спыняць нас ні санкцыі, ні пандэмія, як не спынілі ў свой час беларусаў ні грамадзянская, ні Вялікая Айчынная вайна. У выніку сваіх магчымасцей мы будзем развівацца і ствараць лепшыя ўмовы для жыцця нашых людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы бачыце, што свет зусім адурэў, ашалеў, і намнога цяжэй стала працаваць. Пандэмія ўзмацніла націск вялікіх дзяржаў на сярэднія і малыя, і, я ўжо гаварыў, для нас цяпер вельмі важна выстаяць, вытрываць і перамагчы ў гэты цяжкі час. Самае галоўнае цяпер - выжыць", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што за апошнія гады Магілёў вельмі змяніўся і прадаўжае развівацца. Гаворачы пра новыя кардыялагічныя карпусы магілёўскай бальніцы, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў іх значнасць для рэгіёна. "Яны былі вельмі патрэбны для Магілёўшчыны, - заявіў ён. - Вы нават, па-мойму, выйшлі на ўзровень Мінскай вобласці".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве новага кардыяцэнтра. Ён нагадаў, што ў Магілёве таксама нядаўна быў пабудаваны фізкультурна-аздараўленчы корпус. Напярэдадні дзяржаўнага свята тут пачне працаваць 50-метровы басейн.

"Ахова здароўя і спорт - гэта тое, што патрэбна нашым людзям, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У новым фізкультурна-аздараўленчым комплексе мы стварылі для вас усе ўмовы для прафілактычнай актыўнасці, аднаўлення пасля хваробы, фізічнага развіцця дзяцей і дарослых - у цэлым усё зрабілі для здаровага ладу жыцця. Паверце, гэта не дзяжурныя словы".

Прэзідэнт дадаў, што цяпер у розных рэгіёнах будуюцца сучасныя высокатэхналагічныя медыцынскія цэнтры. Ён заклікаў грамадзян берагчы гэты здабытак і помніць, што ён прыналежыць беларускаму народу. "Ніколі не дапускайце ніякай прыватызацыі. Пакуль я ёсць, я гэтага не дазволю. Беражыце гэта, яно павінна належаць вам. Вы бачылі, як паказала сябе прыватная медыцына на Захадзе: тысячы і тысячы хворых", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы нагадаў: да пытання будаўніцтва новых бальніц і школ у краіне будуць падыходзіць выверана. Неабходна ўдасканальваць і выводзіць на ўзровень сусветных стандартаў існуючыя ўстановы, падкрэсліў ён. Тым больш што абласныя бальніцы ўжо канкурыруюць з Мінскам.

"Трэба аказваць дапамогу так, каб хапіла гэтых ложкаў. Таму мы цяпер аптымізуемся. Трэба падымаць зарплату ўрачам і настаўнікам, таму што гэта аснова нашага грамадства", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Крынiца: БелТА

Фота з архіва

У Беларусі ўбрана 96,6 працэнта плошчаў кукурузы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 3 лістапада ў Беларусі ўбрана 1,115 млн га кукурузы, або 96,6 працэнта ўборачнай плошчы. У 2020 годзе на гэту ж дату было ўбрана 1,081 млн га, або 88,7 працэнта ад плана.

На сілас і зялёны корм убрана 926,9 тыс. га кукурузы (99,6 працэнта ад плана) , на зерне - 188,5 тыс. га (83,9 працэнта).

Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы на зерне - 73,1 ц/га. Для параўнання: у мінулым годзе на тую ж дату было 69,3 ц/га.

Крынiца: БелТА

Стать в строй. В Смолевичах проходит осенний призыв

Праходзіць адпраўка закліканых на тэрміновую ваенную службу ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Завершыцца яна 5 лістапада.

Начальнік аддзела прызыву на ваенную службу Ваеннага камісарыята Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна падпалкоўнік Сяргей Каваленка распавёў, што ў Смалявіцкім раёне на тэрміновую ваенную службу ў ходзе восеньскага прызыву плануюць заклікаць больш за сто чалавек. Месцам службы жыхароў Смалявіцкага раёна ў асноўным стануць воінскія часці Барысаўскага і Мінскага гарнізонаў.

Ужо з ранняга раніцы каля ваенкамата шматлюдна. Маладыя хлопцы, развітаўшыся з роднымі, адпраўляюцца ў абласны зборны пункт. Сярод прызыўнікоў-дваццацігадовы Уладзіслаў Шэметавец з Жодзіна. Малады чалавек скончыў філіял БНТУ "Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж", працаваў на КЗТШ. Уладзіслаў прызнаецца, што крыху хвалюецца перад маючай адбыцца службай, але рады таму, што будзе служыць у вайсковай частцы 22360 ў Печах.

– Вядома, буду сумаваць па родным, блізкім, сваёй дзяўчыне і асабліва па маме. Але добра, што буду служыць недалёка ад дома, – разважае прызыўнік.

У сувязі з санітарна-эпідэміялагічным становішчам на зборных пунктах сумесна з органамі аховы здароўя праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання віруснай інфекцыі сярод навабранцаў. Прыбыўшы да месца службы, навабранцы пройдуць двухтыднёвую ізаляцыю.

Ваенную прысягу новае папаўненне прыме 20 лістапада.

Крыніца: Край Смалявiцкi

Пасяджэнне экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі пад старшынствам спікера Наталлі Качанавай прайшло сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы разглядаем важнае пытанне - аб аўтамабільных перавозках пасажыраў. Гэта пытанне, якое датычыцца многіх жыхароў нашай краіны, прадпрыемстваў, - адзначыла Наталля Качанава. - Мы запрасілі да ўдзелу ў пасяджэнні савета людзей, якія непасрэдна займаюцца гэтай сферай, намеснікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў транспарту. Выслухаем усіх, каб прыняць абсалютна правільнае рашэнне".

Як удакладніла член экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі, загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела сакратарыята верхняй палаты парламента Кацярына Рэчыц, экспертны савет створаны ў чэрвені гэтага года. "Ён створаны па даручэнні кіраўніка дзяржавы, каб прасвечваць на жыццяздольнасць праекты заканадаўчых актаў па важнейшых пытаннях развіцця краіны. У склад экспертнага савета ўваходзяць найбольш аўтарытэтныя вучоныя і практыкі з розных галін: заканатворчасці, дзяржаўнага кіравання, мясцовага самакіравання, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, сувязі, транспарту, камунікацый, аховы навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, да ўдзелу ў пасяджэннях савета запрашаюцца спецыялісты па канкрэтных профільных пытаннях", - расказала яна.

Паводле слоў загадчыцы аддзела, праекты заканадаўчых актаў уносяцца на разгляд экспертнага савета кіраўніком дзяржавы, Адміністрацыяй Прэзідэнта, Саветам Міністраў і па ініцыятыве Савета Рэспублікі. "Як паказваюць вынікі дзейнасці экспертнага савета, некаторым праектам заканадаўчых актаў не хапае комплекснасці і сістэмнасці, належнага прагназавання вынікаў іх прыняцця. Таму, каб выключыць негатыўныя эканамічныя, сацыяльныя і іншыя наступствы ў працэсе правапрымянення, адпаведныя заключэнні ўносяцца кіраўніку дзяржавы, - падкрэсліла Кацярына Рэчыц. - На сённяшні дзень відавочна, што экспертны савет з'яўляецца эфектыўным механізмам павышэння якасці законапраектаў і стратэгічнай ацэнкі ўздзеяння нарматворчай дзейнасці на развіццё нашай краіны".

"Экспертны савет - гэта адзін з элементаў які дае магчымасць усебакова ацаніць тыя рашэнні, тыя праекты нарматыўных прававых актаў, якія ў краіне прымаюцца, - дадаў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка. - Гэта яшчэ адна пляцоўка, дзе можна ўсебакова абмеркаваць тыя новаўвядзенні, тыя прапановы, якія ўносяцца ў нарматыўна-прававую базу Рэспублікі Беларусь па тых ці іншых пытаннях. І гэта карысна, думаю, як для распрацоўшчыкаў, так і для экспертнай супольнасці, больш цесна на стадыі абмеркавання пазнаёміцца з тымі новаўвядзеннямі, якія закладваюцца праектамі нарматыўных дакументаў".

Крынiца: БелТА

Старонка 43 з 61
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}