АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

Выборы Президента Беларуси
08.06.2021

Эфектыўнасць сацыяльнага дыялогу ў Беларусі пацверджана міжнароднымі ацэнкамі - ФПБ

Эфектыўнасць сацыяльнага дыялогу ў Беларусі пацверджана міжнароднымі ацэнкамі. Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда па выніках разгляду сітуацыі на рынку працы ў Беларусі на 109-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы Міжнароднай арганізацыі працы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

Адна з асноўных тэм на цяперашняй сесіі - уплыў пандэміі на сусветны рынак працы. Ужо сёння відавочна, што COVID-19 прывёў не толькі да каласальнага напружання ў галіне аховы здароўя, але прынёс глабальны эканамічны і сацыяльны крызіс. Было страчана больш за 255 млн рабочых месцаў. У многіх краінах людзі вымушаны былі рабіць выбар паміж жыццём і сродкамі да існавання. Пад ударам апынуліся і глабальныя мэты сусветнага развіцця, такія як ліквідацыя беднасці, голаду, эканамічны рост і дастойная работа для ўсіх. Пры гэтым у МАП асабліва падкрэсліваецца, што пераадоленне наступстваў пандэміі і дасягненне Мэт устойлівага развіцця магчыма толькі пры эфектыўным сацыяльным дыялогу трох бакоў - урада, прафсаюзаў і наймальнікаў.

Што датычыцца Беларусі, то ў МАП адзначаны шэраг сумесных дзеянняў сацыяльных партнёраў па пераадоленні наступстваў пандэміі. Паводле афіцыйных даных ААН, у 2020 годзе Беларусь ужо дасягнула шэрага Мэт устойлівага развіцця, якія сусветная супольнасць абавязваецца выканаць толькі да 2030 года. У рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця Беларусь займае 18-е месца са 166 краін.

"Гэтыя міжнародныя ацэнкі пацвярджаюць, што ў Беларусі выбудаваны і дзейнічае эфектыўны сацыяльны дыялог, праводзіцца ўзважаная сацыяльная палітыка, арыентаваная на чалавека. І ў гэтым кантэксце як мінімум нелагічнымі з'яўляюцца нейкія нараканні на нібыта недастатковы ўзровень сацыяльнага дыялогу ў краіне, якія транслююцца ў МАП з падачы тых, хто імкнецца сёння падарваць эканоміку нашай краіны, - падкрэсліў Міхаіл Орда. - Такія ацэнкі - не што іншае, як палітыка двайных стандартаў. Напрыклад, заўвагі датычацца таго, што ў нашай краіне ў мінулым годзе былі прызнаны незаконнымі забастоўкі, якія мелі выключна палітычны характар і зусім не датычыліся працоўных і сацыяльна-эканамічных пытанняў. Але дакладна такая ж сітуацыя і ў Германіі, Вялікабрытаніі, дзе таксама забаронены забастоўкі па палітычных матывах. Або, напрыклад, у Францыі, Бельгіі, дзе таксама ў апошнія гады зафіксаваны выпадкі адказнасці работнікаў за парушэнні пры арганізацыі забастовак. Гэта значыць, наша заканадаўства і практыка тут нічым не адрозніваюцца ад іншых краін".

Як адзначыў старшыня ФПБ, прафсаюзы на пастаяннай аснове працуюць з урадам над паляпшэннем працоўнага заканадаўства. Акрамя таго, паказальна і практыка работы нацыянальнага прафцэнтра па абароне працоўных правоў работнікаў у індывідуальных выпадках. Прафсаюзныя юрысты на пастаяннай аснове прадстаўляюць і абараняюць працоўныя правы работнікаў у судах. Дзякуючы ўмяшанню прафсаюзаў толькі за мінулы год на рабоце аднавілі 67 незаконна звольненых работнікаў, наймальнікі вярнулі людзям каля Br5 млн, якія былі незаконна ўтрыманы або не выплачаны.

"Усё гэта даказвае, што ў Беларусі работнікі маюць магчымасць рэалізаваць сваё права на аб'яднанне ў прафсаюзы для абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў, - падкрэсліў Міхаіл Орда. - І менавіта на такіх канкрэтных фактах, а не домыслах і галаслоўных сцвярджэннях, якія маюць палітычную падаплёку, павінна давацца ацэнка сітуацыі ў сферы працоўных адносін, як гэта і прадугледжана асноватворнымі дакументамі МАП".

У ФПБ дадалі: пазіцыю аб тым, што ў краіне ідзе паступальнае развіццё сацыяльнага дыялогу, выказалі на канферэнцыі і прадстаўнікі шэрага краін, у тым ліку Кітая, Расіі, Егіпта і іншых.

Крынiца: БелТА

Чытаць 3229 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}