З 4 па 10 сакавіка ў Бярэзінскім раёне праходзіць шэраг мерапрыемстваў да Дня жанчын!
У праграме: святочныя пасяджэнні, розныя гурткі ў тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва. На сёння запланавана мерапрыемства пад назвай "З любоўю да жанчыны" для пажылых дам. Ва ўстановах адукацыі таксама пройдуць святочныя канцэрты і ранішнікі. Адбудзецца конкурс сачыненняў і дзіцячых малюнкаў да 8 сакавіка. Для пажылых людзей, якія знаходзяцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дулебы разгорнецца акцыя "Вясны душэўную цеплыню". Таксама, на працягу сакавіка, можна зазірнуць у Бярэзінскі раённы цэнтр культуры на выставу "Свет Матчынага кахання".