Каля 30 спартпляцовак адкрылася ў рэгіёне ў мінулым годзе.
У Мядзеле пабудавалі тры пляцоўкі для пляжнага валейбола, паклалі сінтэтычнае пакрыццё на бегавой дарожцы і добраўпарадкавалі стадыён. Міні-футбольныя пляцоўкі з'явіліся ў Жодзіна і Нясвіжы, хакейная каробка - ў Любані. 18 воркаут-пляцовак ўстаноўлены ў Салігорскім, Нясвіжскім, Вілейскім і Крупскім раёнах, дзве пляцоўкі з комплексамі антывандальных трэнажораў адкрыліся ў Маладзечне. Таксама ў рэгіёне штогод праводзяцца рамонты існуючых спартыўных аб'ектаў. У 2018-м на гэтыя мэты з абласнога бюджэту накіравана каля 2 млн. руб.