На чатыры дні горад шахцёраў ператворыцца ў тэатральную сталіцу Беларусі.
За гэты час на сцэне Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў выступяць больш за 25 дзіцячых і юнацкіх, аматарскіх і прафесійных тэатральных калектываў. У гэтым годзе геаграфія ўдзельнікаў стала яшчэ шырэй - сваё майстэрства прадэманструюць не толькі беларускія артысты, але і прадстаўнікі Расіі, Украіны, Славакіі і Непала.