АДРЕС:

222201, Минская обл.,
г. Смолевичи, ул. Советская, 125
(режим работы)
Телефон приемной: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"
Факс: +375 (1776) 2-76-33
Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"

Телефон «горячей линии» КУП «Смолевичское ЖКХ» работает с 8.00 до 13.00 и 14.00 до 17.00 понедельник-пятница по телефону +375 (1776) 2-73-68

Единый номер справочной службы «одно окно» - 142

E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для деловой переписки), обращения.бел для обращений граждан и юридических лиц.

 

 

 

18.04.2019, 14:55

Больш за 50 экскурсійных маршрутаў падрыхтавана для гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў

Арыгінал-макет турыстычнай карты з выдатнымі мясцінамі і пунктамі правядзення спартыўных мерапрыемстваў ІІ Еўрапейскіх гульняў плануецца распрацаваць у Мінску да 10 мая, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран у час выязнога пасяджэння Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Турыстычныя прадпрыемствы горада падрыхтавалі для гасцей шырокі выбар экскурсій - больш за 50 маршрутаў. У перыяд гульняў сталічныя творчыя калектывы прадставяць разнастайную культурна-забаўляльную праграму ў фан-зонах і гістарычным цэнтры.

Паводле слоў Арцёма Цурана, на долю Мінска прыпадае 57 працэнтаў экспарту турыстычных паслуг па рэспубліцы. У 2018 годзе турыстычную дзейнасць у сталіцы ажыццяўлялі 736 арганізацый, для экскурсійнага абслугоўвання атэставана 356 экскурсаводаў і 147 гідаў-перакладчыкаў.

Гасцінічная сетка горада прадстаўлена 52 гасцініцамі і пяццю хостэламі. Для пражывання кліенцкіх груп вызначана 31 гасцініца на 5 тыс. нумароў, турыстам і балельшчыкам прапануюцца месцы ў 21 атэлі. У сферы грамадскага харчавання працуюць каля 1,6 тыс. кафэ і рэстаранаў. На беларускай нацыянальнай кухні спецыялізуюцца больш за 50 пунктаў грамадскага харчавання.

"Турыстычны патэнцыял сталіцы прадстаўлены на міжнародных турыстычных выстаўках, інфармацыя аб ІІ Еўрапейскіх гульнях размешчана на станцыях і ў вагонах метро. Праводзіцца работа па афармленні ў адзіным стылі фан-зон, што прылягяюць да спартыўных аб'ектаў, укараняецца канцэпцыя гарадской сістэмы прасторавага арыентавання пешаходаў. Устаноўлена 69 інфармацыйных пунктаў з картамі, выдатнымі мясцінамі сталіцы, месцамі адпачынку", - расказаў Арцём Цуран.

БЕЛТА

Прочитано 11045 раз
Оцените материал
(0 голосов)
© Смолевичский районный исполнительный комитет, 2008-2023
Разработка сайта - УП «Минская волна» | Информационное сопровождение УП Информационное агентство «Минская правда»
object.onload = function(){myScript}