АДРЕС:

222201, Минская обл.,
г. Смолевичи, ул. Советская, 125
(режим работы)
Телефон приемной: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"
Факс: +375 (1776) 2-76-33
Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"

Телефон «горячей линии» КУП «Смолевичское ЖКХ» работает с 8.00 до 13.00 и 14.00 до 17.00 понедельник-пятница по телефону +375 (1776) 2-73-68

Единый номер справочной службы «одно окно» - 142

E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для деловой переписки), обращения.бел для обращений граждан и юридических лиц.

 

 

 

03.05.2019, 15:50

Графіці на тэму малой радзімы з'явяцца ў Мінску

Графіці на тэму малой радзімы з'явяцца на вуліцы Сцебянёва ў Кастрычніцкім раёне Мінска па праекце "Мой родны кут", паведамілі БЕЛТА ў раённым камітэце ГА "БРСМ".

Пляцоўкай для вулічнага жывапісу стане гаражны кааператыў па вуліцы Сцебянёва. Пейзажамі ўпрыгожаць сцяну даўжынёй большай за 300 м. Графіціст Юрый Харытановіч і актывісты маладзёжнай арганізацыі плануюць намаляваць чатыры маштабныя карціны: бярозавы гай, ніву, лясны ўзлесак і вясковы пейзаж.

Мастакі пачнуць работу 3 мая, апошнія штрыхі на цагляных палотнах дабавяць 10 чэрвеня. З гэтага моманту яскравыя матывы будуць радаваць жыхароў і гасцей Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Праект "Мой родны кут" рэалізуецца мінскай гарадской арганізацыяй БРСМ у Год малой радзімы. Асноўная мэта ініцыятывы - добраўпарадкаванне двароў горада.

БЕЛТА

Прочитано 11151 раз
Оцените материал
(0 голосов)
© Смолевичский районный исполнительный комитет, 2008-2023
Разработка сайта - УП «Минская волна» | Информационное сопровождение УП Информационное агентство «Минская правда»
object.onload = function(){myScript}