Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь нагадвае, што у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 255 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ўласнiкі (карыстальнiкі) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкі, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці, да 2 лютага 2019 года абавязаны падпiсаць новыя ахоўныя абавязацельствы!
У гэтых мэтах неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцу знаходжання гiсторыка-культурныя каштоўнасці.
Ахоўнае абавязацельства па форме, устаноўленай пастановай Міністэрства культуры ад 28 снежня 2016 г. № 90, запаўняецца ў двух экзэмплярах асобамi, якiя ўпаўнаважаны мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, i рэгiструецца гэтымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.