10 красавіка 2019 года ў службу выратавання Смалявіцкага раёна паступіла паведамленне аб пажары ў нежылым доме ў в. Забалоцце Забалоцкага сельсавета. Пры ліквідацыі пажару ратавальнікамі знойдзены загінулы, асоба якога не ўсталяваная. Устаноўлена, што грамадзянін, асоба якога невядомая, самавольна пранік у дом. Найбольш верагоднай прычынай пажару з'явілася неасцярожнае абыходжанне з агнём загінулым (курэнне).
Некалькімі днямі пазней, 15 красавіка 2019 года ў в. Дуброва Курганскага сельсавета пры пажары ў нежылым доме знойдзены труп невядомага мужчыны, які таксама самавольна трапіў у памяшканне. Агнём знішчаны дах, кроквенная сістэма, дом выгарэў знутры. Найбольш верагоднай прычынай пажару з'явілася неасцярожнае абыходжанне з агнём загінулым (курэнне).
Смалявіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звяртае ўвагу грамадзян на строгае выкананне правіл пажарнай бяспекі ў побыце. Не пакідайце без нагляду печы і каміны, не перагружайце электрычную сетку, карыстайцеся электрычнымі прыборамі толькі заводскага вырабу. Не паліце ў памяшканні: выпадкова ўпаўшы недакурак можа стаць прычынай пажару. Не пакідайце без нагляду малалетніх дзяцей, навучыце іх правільна дзейнічаць у выпадку пажару. Пры пажары тэлефануйце 101 ці 112.