09 сакавіка 2020 г. у 23-31 у Цэнтр аператыўнага ўпраўлення Смалявіцкага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні дачнага дома па адрасе: Жодзінскі с/с, в. Лютка, с/т Аўтазаводзец.
Да месца пажару накіраваны 4 адзінкі тэхнікі: па 2 аўтамабіля з г. Смалявічы і г. Жодзіна. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС устаноўлена, што адкрытым полымем гарыць дачны дом, людзей у будынку няма. Пажар быў ліквідаваны, суседнія будынкі не пацярпелі.
На месцы пажару працуе аператыўная група Смалявіцкага РАНС, разгляданая версія ўзнікнення пажару - кароткае замыканне электраправодкі.
МНС нагадвае:
- не перагружайце электрычныя сеткі, не эксплуатуйце провады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй;
- забараняецца ўжываць у апаратах абароны электрасетак некалібраваныя плаўкі ўстаўкі (скруткі дроту, "жучкі");
- не дапускаецца выкарыстанне самаробных і няспраўных электранагравальных прыбораў;
- не пакідайце ўключаныя электрапрыборы без нагляду;
- памятайце, што пасля заканчэння тэрміну эксплуатацыі электрапрыбора, які ўказаны ў тэхнічным пашпарце, ён можа быць пажаранебяспечны;
- у выпадку пажару неадкладна паведамляйце па тэлефоне 101 або 112.