24 красавіка 2020 года на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: "Адкрый сезон без парушэнняў!".
Разам з тым з 24 красавіка па 4 мая 2020 года пройдзе рэспубліканская акцыя з аднайменнай назвай, у рамках якой прадугледжана правядзенне прафілактычных, у тым ліку і рэйдавых мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і выяўленне парушэнняў ПДР кіроўцамі мотатранспарту - паведаміла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова.
З надыходам спрыяльнага надвор'я на вуліцах г. Смалявічы і Смалявіцкага раёна з'явіліся матацыклісты, веласіпедысты, а таксама кіроўцы, якія кіруюць так званымі "сродкамі індывідуальнай мабільнасці". А з павелічэннем на дарогах колькасці такога роду транспарту прапарцыйна расце і колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.
Пры руху на матацыкле заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для забеспячэння бяспекі. Кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме і рухацца з уключаным блізкім святлом фар. Абавязковы своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Таксама недапушчальна садзіцца за руль мотатранспарту асобам, якія не маюць вадзіцельскага пасведчання адпаведнай вадзіцельскай катэгорыі.
Веласіпедыстам таксама варта быць больш уважлівымi і памятаць, што рухацца яны павінны па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары, пешаходнай дарожцы (не ствараючы перашкод для руху пешаходаў) і толькі пры адсутнасці гэтых элементаў у крайняй правай паласе праезнай часткі.
Па-за скрыжаваннямі на нерэгулюемым скрыжаванні роварнай дарожкі з дарогай раварыст абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.
У цёмны час сутак ці пры недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаны ліхтар спераду белага колеру, ззаду – чырвонага. Пры перасячэнні праезнай часткі па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці транспартны сродак у руках.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, не забывайце пра культуру паводзін на дарозе, будзьце ветлівыя і паважліва ставіцеся адзін да аднаго.