АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

05.05.2020

Пажар! Як і чым тушыць?

Несумненна, тушыць пажары павінны ратавальнікі. Аднак у большасці сваёй амаль любое своечасова выяўленае загаранне можна ліквідаваць на пачатковай стадыі і нават без дапамогі спецыяльнага абсталявання, а пры дапамозе першасных сродкаў пажаратушэння.

З малых гадоў мы ведаем, што такія сродкі - гэта вада, зямля, пясок, шчыльная тканіна і вогнетушыцелі. Таксама з малых гадоў мы памятаем, што найбольш эфектыўны з гэтага спісу - вогнетушыцель. Успамінаем, як ім карыстацца і што рабіць пры пажары ў дадзеным матэрыяле.

Кожны чалавек павінен ведаць, як уладкованы і дзейнічае вогнетушыцель. Ён здольны не толькі ў самы кароткі час патушыць загаранне, але і дае нам магчымасць прадухіліць распаўсюджванне полымя і захаваць сваю маёмасць.

Адзін з такіх выпадкаў адбыўся ў лістападзе 2019 года на прадпрыемстве ТАА "Маркет Майстар", што знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне. Гэтая арганізацыя спецыялізуецца на абсмажваннi семак, арэхаў, а таксама на іх фасоўцы. У прыборы, прызначаным для сушкі арэхаў, адбылося загаранне, але работнікі прадпрыемства не разгубіліся і дзейнічалі паводле інструкцыі - прынялі дзеянні па тушэнні загарання, скарыстаўшыся вогнетушыцелем. Дзякуючы гэтаму, полымя не выйшла за межы абсталявання і не нанесла значнай шкоды самому прадпрыемству.

Але вернемся да самога вогнетушыцеля. На іх корпусе налеплена этыкетка з інфармацыяй пра тое, як выкарыстоўваць гэты канкрэтны вогнетушыцель. Раім вам прачытаць яе загадзя.

Там вы знойдзеце, якія класы пажараў можна тушыць з дапамогай вогнетушыцеля, як даўно ён перазараджваўся, а таксама як прывесці яго ў дзеянне. Для гэтага неабходна сарваць пломбу, выдраць чэку, накіраваць раструб на ачаг узгарання і націснуць на рычаг.

Варта памятаць, што вогнетушыцель пры тушэнні трэба трымаць вертыкальна, а захоўваць яго лепш удалечыні ад ацяпляльных прыбораў і прамых сонечных прамянёў.

Але лепш вогнетушыцеля абароніць ад пажару толькі выкананне правіл пажарнай бяспекі. Будзьце ўважлівыя і пільныя – не захоўвайце ў даступных для дзяцей месцах запалкі і запальніцы, прыбярыце ад пліты гаручыя прадметы, усталюйце ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Вось яшчэ некаторыя парады. Не перагружайце электрасеткі - запомніце правіла "адна разетка - адзін электрапрыбор", не пакідайце без нагляду на пліце ежу, якая рыхтуецца, а таксама не карыстайцеся няспраўным электраабсталяваннем.

Калі ж у вашым домаўладанні ўсё ж адбыўся пажар, памятаеце, што любыя рэчы можна купіць, а вось жыццё і здароўе не вернеш. Не рызыкуйце ў барацьбе з агнём - калі вы думаеце, што вы ці ваш вогнетушыцель не справіцца з полымем, пакіньце памяшканне і выклічце ратавальнікаў.

Чытаць 2042 разоў Апошняя змена 05.05.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Пажары ў экасістэмах МНС нагадвае »
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}