Каб пазбегнуць «неспадзяванак» у такой сітуацыі, ратавальнікі рэкамендуюць:
- калі вы збіраецеся на прыроду, памятайце, што разводзіць вогнішчы ў парках і лясных зонах ў пажаранебяспечны перыяд катэгарычна забараняецца. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за парушэнне гэтых правілаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкуламі 15.29 і 15.58 КоАП Рэспублікі Беларусь;
- калі вы хочаце прыгатаваць ежу на адкрытым агні, зрабіць гэта можна толькі на прысядзібных участках і ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах;
- для падрыхтоўкі ежы на мангале вам неабходна размясціць яго не бліжэй 4 м ад будынкаў, побач паставіць ёмістасць з вадой, каб пры неабходнасці адразу ж заліць полымя;
- калі ж для падрыхтоўкі ежы вы выбралі вогнішча, то яго неабходна аднесці ад будынкаў і збудаванняў не менш чым на 10 м. Перш чым распаліць вогнішча, прыміце меры па абмежаванні распаўсюджвання агню (абкладзеце камянямі, зрабіце мінералізаваную паласу і г.д.). Не распальвайце вогнішча з дапамогай гаручых і лёгкаўзгаральных вадкасцяў. Сыходзячы, заліце яго вадой або засыпце пяском, зямлёй.
У выпадку загарання сухой расліннасці, пажару і іншай надзвычайнай сітуацыі неадкладна паведаміце па тэлефоне 101 або 112.