АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

09.06.2020

Летнія акцыі ад ратавальнікаў

Сёлета ратавальнікі Міншчыны будуць паляпшаць летнія дні дзяцей і людзей сталага ўзросту двума рэспубліканскімі акцыямі - "Канікулы без дыму і агню" і "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы".

Першай стартуе рэспубліканская акцыя "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы", якая пройдзе ў два этапы: з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік. Яе мэта папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту.

Галоўнай аўдыторыяй акцыі "Канікулы без дыму і агню", якая пройдзе з 8 чэрвеня па 21 жніўня, стануць дзеці школьнага і дашкольнага ўзросту, якія адпачываюць у летніх і прышкольных лагерах. Ратавальнікі арганізуюць для дзяцей вясёлыя навучальныя гульні і конкурсы, бліжэй пазнаёмяць з прафесіяй ратавальніка-пажарнага, уручаць карысныя падарункі.

09 06 2020 1

Сачыце за правядзеннем акцыі на афіцыйных сайтах МНС Рэспублікі Беларусь, газеты "Край смалявіцкі" і ўстаноў адукацыі.

Чытаць 2037 разоў Апошняя змена 09.06.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}