На чарговым «Спеўным сходзе» у Вілейцы сабраліся тыя, хто хацеў выканаць вясновыя беларускія песні і паўдзельнічаць у абрадзе зазывания вясны.
Як раз гэтыя вясновыя дні супадаюць з перыядам святкавання народнага абраду «Саракі». Яго нашы продкі адзначалі карагодамі, вясновымі песнямі і выпяканнем птушак з цеста. Усе ўдзельнікі з задавальненнем слухалі беларускія і вілейскія вясновыя песні ў выкананні дзіцячага этна-гурта «Чабарок» гімназіі № 2 і этна-калектыва «Мярэжа».