Гандлёвы марафон у цэнтральным рэгіёне будзе доўжыцца з канца сакавіка да пачатку траўня.
Першы рэгіянальны кірмаш пройдзе 30 сакавіка ў Слуцку, 13 красавіка - у Вілейцы, Салігорску і Жодзіна. Гандлёвы марафон 14 красавіка прыме Нясвіж, 20 красавіка кірмаш разгорнецца ў Барысаве, а 4 мая - у Маладзечне. Колькасць удзельнікаў вясновых кірмашоў з кожным годам павялічваецца.