Старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын павіншаваў ФК «БАТЭ» з перамогай у вырашальным матчы Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд 2021 года.
«Прадэманстраваўшы ўпэўненую, цікавую гульню, а таксама высокае прафесійнае майстэрства, другі сезон запар Ваша каманда становіцца ўладальнікам Кубка краіны.
Перамога ў фінале ўвайшла ў гісторыю спартыўных дасягненняў Мінскай вобласці як яркі прыклад высокага ўзроўню падрыхтоўкі, мэтанакіраванасці і моцнага спартыўнага характару.
Жадаю ўсім чальцам каманды новых спартыўных дасягненняў і годна прадстаўляць нашу краіну на міжнароднай спартыўнай арэне!», - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.