АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

19.03.2019

Камусьці нагадаць, а кагосьці і навучыць

Работнікі Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць пажарна-прафілактычную працу ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах грамадзян, з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі школьных мерапрыемстваў для дзяцей і бацькоў.

На працоўным тыдні, які прайшоў, першы намеснік начальніка Смалявіцкага РАНС Аляксандр Мядзел прыняў удзел у правядзенні бацькоўскага сходу ў ДУА «Забалоцкая сярэдняя школа». Работнік службы выратавання распавёў пра колькасць пажараў, што адбыліся за няпоўныя тры месяцы бягучага года, аб колькасці загінулых грамадзян, а таксама спыніўся на асноўных прычынах гэтых трагедый. Галоўным вектарам выступу работніка МНС стала папярэджаньне дзіцячай гібелі і траўматызму.

- Трагедыі, якія адбыліся з удзелам дзяцей у мінулым годзе, яшчэ раз падкрэсліваюць тое, што галоўная іх прычына злачынная халатнасць дарослых. Не забясьпечылі бяспеку дома. Не навучылі. Не звярнулі ўвагу, - звярнуўся да прысутных Аляксандр Мядзел. - З бацькамі мы гутарым часта. Наша мэта заўсёды адна: камусьці нагадаць, кагосьці навучыць. Давайце разам клапоціцца пра нашых дзяцей.

Чытаць 8091 разоў Апошняя змена 19.03.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}