АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

28.03.2019

Колькасць прыбыццяў замежных турыстаў у Беларусь вырасла на 43 працэнты пасля ўвядзення 30-дзённага бязвізавага рэжыму

Колькасць замежных турыстаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, вырасла на 43 працэнты з моманту ўвядзення 30-дзённага бязвізавага рэжыму, паведаміў 27 сакавіка журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тэрмін бязвізавага знаходжання іншаземцаў у Беларусі ў ліпені 2018 года быў павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду і выезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. "Само па сабе гэта не магло даць істотнага прыросту турыстаў, неабходны быў сімбіёз з інфармацыйным складнікам. Нам гэта ўдалося. Колькасць прыбыццяў турыстаў у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск у 2018 годзе павялічылася практычна на 27 працэнтаў. З моманту павелічэння тэрміну бязвізавага рэжыму колькасць наведванняў нашай краіны вырасла на 43 працэнты", - сказаў Міхаіл Партной.

За 2018 год праведзена каля 50 маркетынгавых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю на сусветным рынку турыстычнага патэнцыялу Беларусі. "Мы прынялі ўдзел у 15 міжнародных выстаўках, у тым ліку ў дзвюх іміджавых - у Лондане і Берліне. Актыўна працуем у гэтым напрамку. Правялі шэсць азнаямленчых тураў пры дапамозе бюджэтных сродкаў і шэсць - пры дапамозе дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - адзначыў намеснік міністра.

Упершыню на канале Euronews трансліраваліся пяць відэаролікаў аб турыстычным патэнцыяле Беларусі (з 26 лістапада па 14 снежня 2018 года).

2018-ы быў Годам турызму Беларусі ў Кітаі. "Мы лічым, што гэта вельмі перспектыўны мэтавы рынак, які дасць нам магчымасць дыверсіфікаваць экспарт нашых турыстычных паслуг. Рэалізаваны план мерапрыемстваў, які ўключаў і інфармацыйны складнік, і стварэнне ўмоў для кітайскіх турыстаў. Падрыхтаваны 21 гід-перакладчык па кітайскай мове. Гэты напрамак і ў далейшым будзе развівацца, - адзначыў намеснік міністра. - Немалаважна, што з 8 жніўня мінулага года пачаў дзейнічаць узаемны бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі і Кітая. У мінулым годзе мы зарабілі каля $6 млн на гэтай мэтавай аўдыторыі".

У цэлым экспарт турыстычных паслуг Беларусі ў 2018 годзе склаў $230,5 млн (рост на 14 працэнтаў да 2017 года). Колькасць турыстычных прыбыццяў склала амаль 4,8 млн, арганізаваных турыстаў і экскурсантаў - 365,5 тыс. (рост на 29,3 працэнта).

БЕЛТА

Чытаць 8575 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}