АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

29.03.2019

Раннія яравыя пасеяны ў Беларусі больш як на 20 працэнтах плошчаў

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны ў Беларусі больш як на 20 працэнтах плошчаў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да пасяўной падрыхтавана глеба на 41 працэнце запланаваных плошчаў. Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых праведзена на 22 працэнтах плошчаў", - сказаў Уладзімір Гракун. У паўднёвых рэгіёнах работы пачаліся раней: у Брэсцкай вобласці падрыхтавана ўжо 100 працэнтаў плошчаў і сяўбу правялі на 63 працэнтах, у Гомельскай падрыхтавана 74 працэнты і 43 працэнты пасеяна. У Віцебскай вобласці толькі пачалі пасяўную: падрыхтоўка глебы і сяўба праведзены на менш як 1 працэнце плошчаў.

Згодна са структурай пасяўных плошчаў яравую сяўбу плануецца правесці на плошчы 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы больш як 1 млн га (з іх 878,9 тыс. га ранніх яравых), лён - 52 тыс. га, цукровыя буракі - 98 тыс. га. Таксама неабходна забяспечыць падсяванне шматгадовых траў для будучай нарыхтоўкі кармоў. "Насенным матэрыялам гаспадаркі краіны забяспечаны цалкам: 152 працэнты - забяспечанасць насеннем збожжавых культур, 194 працэнты - яравога рапсу, 124 працэнты - бульбы, 100 працэнтаў - па лёне. На сваіх заводах атрымана практычна 23 тыс. т насення кукурузы - гэта 72 працэнты ад неабходнага, і 8-9 тыс. т насення нам давядзецца завезці з-за межаў Беларусі, каб забяспечыць пасеў кукурузы. Яе мы размесцім на плошчы каля 900 тыс. га", - адзначыў намеснік міністра.

Гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі для правядзення веснавых палявых работ складае 93 працэнты - па трактарах, 92 працэнты - па камбінаваных глебаапрацоўчых і глебаапрацоўча-пасяўных агрэгатах, 93 працэнты - па збожжавых сеялках.

На правядзенне веснавых палявых работ у Беларусі ў 2019 годзе неабходна Br1,8 млрд з розных крыніц фінансавання. З іх спагнана Br432 млн, якія ўжо накіраваны на закупку мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, насення.

У бягучым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб'ёме 8,5 млн т, цукровых буракоў - 5 млн т, бульбы - амаль 1,2 млн т, агародніны - 640 тыс. т, пладоў і ягад - 180 тыс. т.

БЕЛТА

Чытаць 8704 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}