АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

09.04.2019

Колькасць рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ў бліжэйшыя гады можа вырасці ўдвая

За чатыры гады колькасць рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" перасягнула чатыры дзясяткі, за пару гадоў гэту лічбу плануюць павялічыць як мінімум удвая. Такая інфармацыя была агучана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка: "Галоўнае - каб яны пачалі актыўна функцыянаваць. Нехта з іх цяпер у праектаванні будаўніцтва, нехта - ужо ў выпуску прадукцыі. Некалькі заводаў ажыццявілі пробны выпуск прадукцыі". Такіх прадпрыемстваў - тры. У іх ліку ТАА "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё", якое адкрыла ў "Вялікім камені" завод па выпуску суперкандэнсатараў.

Пасля ўводу ў работу прадпрыемстваў, якія ўжо размясціліся на тэрыторыі, будзе створана больш за 4 тыс. высокапрадукцыйных рабочых месцаў.

Да 2021 года парк плануе завяршыць першы этап асваення зямлі, а гэта 850 га. Да гэтага часу будуць гатовы ўсе інфраструктурныя элементы. Сёння для камфорту супрацоўнікаў узводзіцца жылы квартал з усёй неабходнай інфраструктурай. Першы дом на 156 кватэр плануюць здаць ужо летам.

Усяго з пачатку будаўніцтва парка на яго развіццё прыцягнута больш за $1 млрд інвестыцый.

БЕЛТА

Чытаць 10936 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}