АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.04.2019

Прэзентацыя "Вялікага каменя" пройдзе 11 красавіка ў Маскве

Прэзентацыя індустрыяльнага парка "Вялікі камень" адбудзецца 11 красавіка ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Вялікі камень" - буйнейшы міжнародны праект, які ініцыявалі Беларусь і Кітай. "На гэты момант рэзідэнтамі парка з'яўляюцца амаль 50 кампаній з Беларусі, КНР, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Літвы, ЗША, Ізраіля, - адзначылі ў дыпмісіі. - Аб'ём інвестыцый перавышае $1 млрд".

На прэзентацыі кіраўніцтва адміністрацыі парка "Вялікі камень" раскажа аб яго стварэнні і перавагах вядзення бізнесу ў ім. Сярод асноўных тэм - рэжым падатковых ільгот, цэнтр "адна станцыя" па комплексным абслугоўванні рэзідэнтаў і інвестараў, бондавая зона, асаблівы мытны рэжым. Акрамя таго, будзе прадстаўлена інфармацыя аб міжнародным форуме па супрацоўніцтве і рэгіянальным развіцці ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" - "Адкрыты парк "Вялікі камень" - прыклад глабальных магчымасцей", правядзенне якога запланавана ў парку з 1 па 3 ліпеня.

Прадстаўнік СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" пазнаёміць з ходам будаўніцтва інфраструктуры "Вялікага каменя", пытаннямі прадастаўлення зямельных участкаў і вытворчых плошчаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

БЕЛТА

Чытаць 10975 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}