АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

09.04.2019

Гібель на пажары в. Прылепы

2 красавіка 2019 года ў 20-32 на пульт аператыўнага кіравання Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў в.Прылепы.

У выніку пажару жылы дом пашкоджаны ў выніку ўздзеяння агню (выгарэў знутры, дах знішчаны агнём цалкам, пашкоджаны сцены). На адлегласці пяці метраў ад дома знойдзены труп грамадзяніна І., 1952 г. н.

Найбольш верагоднымі прычынамі пажару з'явіліся неасцярожнае абыходжанне з агнём загінулым (курэнне) або парушэнне правілаў эксплуатацыі электрычнага абсталявання.

Смалявіцкі РАНС звяртае ўвагу грамадзян на строгае выкананне правіл пажарнай бяспекі ў побыце. Не выкарыстоўвайце няспраўныя электрапрыборы або электрапрыборы ня завадскога вырабу. Адрамантуйце пашкоджаную электраправодку, старую заменіце на новую. Прыбярыце ад дзяцей вострыя прадметы, запалкі, бытавую хімію. Пры надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 або 112. 

Чытаць 7597 разоў Апошняя змена 09.04.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}