АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.04.2019

Знойдзем працу разам!

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Смалявіцкага райвыканкама запрашае беспрацоўных грамадзян, а таксама грамадзян, якія жадаюць змяніць месца працы, прыняць удзел у Кірмашы вакансій «Вясна-2019».

Мэта Кірмаша вакансій - садзейнічанне грамадзянам у пошуку працы, наймальнікам - у падборы кадраў.

У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі горада і раёна розных сфер дзейнасці, якія прапануюць грамадзянам, якія шукаюць працу, вакансіі для працаўладкавання, у тым ліку для часовага працаўладкавання моладзі ў перыяд летніх вакацый. У прамых зносінах з наймальнікамі суіскальнікі змогуць атрымаць інфармацыю па арганізацыі і прапанаванай працы, узроўні аплаты працы па вакансіях, даведаюцца, якія патрабаванні прад'яўляюць кіраўнікі да патэнцыйных кандыдатаў.

У рамках мерапрыемства грамадзянам будуць аказвацца кансультацыі па пытаннях заканадаўства аб занятасці насельніцтва, працоўнага заканадаўства, стратэгіі пошуку працы, працаўладкавання, накіравання на прафесійнае навучанне, а таксама па пытаннях арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і атрымання фінансавай падтрымкі з розных крыніц.

Мерапрыемства адбудзецца ў Смалявіцкім гарадскім доме культуры 25 красавіка 2019 г. с 10.00 да 13.00.

Чакаем усіх жадаючых!

Чытаць 7726 разоў Апошняя змена 10.04.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}