АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

11.04.2019

За бяспеку разам!

У Смалявіцкім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».

На бягучым працоўным тыдні першы намеснік начальніка Смалявіцкага РАНС Аляксандр Мядзел сустрэўся з медыцынскімі работнікамі Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Тэма гутаркі, як звычайна, злабадзённая і медыкам, як нікому іншаму, вельмі блізкая - гібель і траўматызм грамадзян.

Аляксандр Васільевіч расказаў пра пажары і чатырох выпадках гібелі грамадзян, якія адбыліся ў раёне. Асобна спыніўся на выпадках знішчэння і пашкоджання маёмасці ў выніку выпальвання сухой расліннасці або некантралюемага спальвання смецця на падворках і прысядзібных участках.

- Многія з вас уваходзяць у склад назіральных камісій. Вельмі вас прашу звяртаць увагу на стан пячнога ацяплення і электраправодкі ў прыватных дамах. Асабліва ў старым жылфондзе ці там, дзе пражываюць інваліды або пажылыя грамадзяне. Пры выяўленні парушэнняў неадкладна інфармуйце зацікаўленыя службы для хутчэйшай ліквідацыі недахопаў, - звярнуўся да медыцынскіх работнікаў Аляксандр Мядзел.

Удзельнікам сустрэчы ўручаны інфармацыйныя ўлёткі, якія нагадваюць пра забарону выпальвання сухой расліннасці і аб захаванні правіл пажарнай бяспекі ў побыце.

Чытаць 8035 разоў Апошняя змена 11.04.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галерэя малюнкаў

© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}