АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

23.04.2019

Больш за 29 млн дрэў пасадзілі беларусы ў час Тыдня лесу

Беларусы ў час рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу" пасадзілі больш за 29 млн дрэў на плошчы 6722 га, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Асноўнымі пародамі традыцыйна сталі сасна, елка і бяроза. У акцыі прынялі ўдзел больш за 52 тыс. чалавек. Добраахвотнікі працавалі на 2613 аб'ектах.

Акрамя пасадкі лесу валанцёры займаліся прыбіраннем смецця і захламленасці (усяго было прыбрана 2905 куб. м), працавалі ў месцах масавага адпачынку (да летняга сезона было падрыхтавана 207 аб'ектаў). У час акцыі ў краіне з'явілася 100 алей памяці. Лясныя культуры былі пасаджаны ў гонар выдатных людзей Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у вызваленне нашай краіны, а таксама ў развіццё лясной гаспадаркі.

Рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу" прайшла ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. У гэтым годзе акцыя прайшла 12-ы раз. Мерапрыемства было прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўная мэта - прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду.

У бягучым годзе акцэнт быў зроблены перш за ўсё на рабоце з моладдзю. У час Тыдня лесу быў праведзены конкурс сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Да канца гэтага тыдня дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб'яднанні вызначаць у кожнай вобласці самы актыўны клас і школу. Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы: інтэрактыўныя дошкі і экскурсійныя паездкі па знакавых месцах малой радзімы.

БЕЛТА

Чытаць 8543 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}