АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

24.04.2019

Мінлясгас заклікае не выпальваць сухую траву

Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае не спальваць сухую расліннасць і смецце, паколькі гэта з'яўляецца адной з асноўных прычын лясных пажараў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

"У лясах Беларусі ў самым разгары пажаранебяспечны сезон. Сітуацыю ўскладняюць вясеннія выпальванні. Пры гэтым агонь часта пераходзіць на лясныя насаджэнні, што значна шкодзіць і лясному фонду, і прыроднай разнастайнасці Беларусі. У сувязі з гэтым Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае грамадзян быць асцярожнымі з агнём, не рызыкаваць сваім жыццём, здароўем, маёмасцю, не наносіць шкоду бяздумнымі дзеяннямі навакольнаму асяроддзю", - сказалі ў прэс-службе.

Да хуткага распаўсюджвання агню прыводзяць пагодна-кліматычныя ўмовы: цяпло, доўгая адсутнасць ападкаў, парывісты вецер.

Больш за 13 тыс. службовых асоб дзяржаўнай лясной аховы пераведзены на ўзмоцнены рэжым нясення службы. У сістэме Мінлясгаса абсталявана 257 пажарна-хімічных станцый і 660 пунктаў проціпажарнага інвентару. На ліквідацыі ўзгаранняў задзейнічана 545 пажарных аўтамабіляў, больш за 1 тыс. трактароў з глебаапрацоўчымі прыладамі для пракладкі мінералізаваных палос і іншы інвентар. Пры найбольш значных узгараннях выкарыстоўваецца таксама дапамога авіяцыі МНС.

З пачатку года ў Беларусі ўжо здарылася 180 лясных пажараў на плошчы большай за 800 га. Найбольш складаная сітуацыя - у Брэсцкай вобласці. Па стане на 24 красавіка ў гэтым рэгіёне адбыўся ўжо 81 лясны пажар на плошчы звыш 600 га. "У Брэсцкай вобласці з пачатку года здарыліся тры трансгранічныя пажары. Узгаранне распаўсюдзілася на беларускія лясы з тэрыторыі Украіны", - адзначылі ў прэс-службе.

БЕЛТА

Чытаць 8541 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}