АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.04.2019

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў сакавіку склала Br1056,9

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў сакавіку бягучага года склала Br1056,9, тэмп росту да сакавіка 2018 года - 107,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У лютым бягучага года сярэдняя зарплата па краіне была на ўзроўні Br977,6.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за сакавік сфарміравалася ў памеры Br1 544,5 (тэмп росту да сакавіка 2018 года - 105,9 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1 051,1 (110,4 працэнта), у Гомельскай - Br930,2 (107,3 працэнта), у Гродзенскай - Br892,7 (108 працэнта), у Брэсцкай - Вr892 (107,4 працэнта). Сярэдні заработак у Віцебскай вобласці - Br867 (107 працэнтаў), у Магілёўскай - Br846,3 (104,4 працэнта).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-сакавіку ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,8 працэнта.

Па выніках першага квартала бягучага года, больш за ўсё атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыя і сувязь (Br3 274,4), уключаючы інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4 477), паветраны транспарт (Br2 607,8), а таксама дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2 497,3). У лідарах і такія віды дзейнасці, як вытворчасць хімічных прадуктаў, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі, горназдабыўная прамысловасць.

Менш за ўсё налічана работнікам па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br571,4), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br560,3), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br497).

БЕЛТА

Чытаць 8650 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}