АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

29.04.2019

У Беларусі завяршаецца сяўба лёну і цукровых буракоў

У Беларусі завяршаецца сяўба лёну і цукровых буракоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"У Беларусі актыўна ідзе пасяўная кампанія. Завяршаецца сяўба лёну-даўгунцу і цукровых буракоў. Цяперашняе надвор'е спрыяльнае для сяўбы, але няхватка вільгаці стрымлівае развіццё сельгаскультур", - сказалі ў Мінсельгасхарчы.

Яравая сяўба ў Беларусі праведзена на 1773,1 тыс. га, або на 72,6 працэнта запланаваных плошчаў. Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур завершана: пасеяна 894,6 тыс. га. Сяўба лёну-даўгунцу праведзена на 48 тыс. га (93,4 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 94 тыс. га (98,9 працэнта плана), бульба - 13,8 тыс. га (56,3 працэнта), агародніна - 3,25 тыс. га (58 працэнтаў), кукуруза - 403,6 тыс. га (39,1 працэнта). Вядуцца работы па сяўбе аднагадовых траў (241 тыс. га, або 84,2 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 1 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 51,4 тыс. га, цукровыя буракі - 96 тыс. га, бульбу - 24,5 тыс. га.

БЕЛТА

Чытаць 8615 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}