АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

30.04.2019

На рэспубліканскім суботніку зароблена больш за Br9 млн - Белстат

У фонд рэспубліканскага суботніка, які адбыўся 20 красавіка, пералічана Br9049 тыс. У гэтым годзе сабрана грашовых сродкаў на 11,8 працэнта больш, чым у 2018-м (Br8091,2 тыс.), паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Усяго ў суботніку, які быў прымеркаваны да Года малой радзімы, а таксама ўключаў падрыхтоўку да святкавання 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прынялі ўдзел 2868 тыс. чалавек.

Дзяржорганы і мясцовыя ўлады, іншыя арганізацыі праводзілі суботнік на працоўных месцах або добраўпарадкоўвалі і гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтавалі дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.

Палавіна грашовых сродкаў, заробленых на суботніку, застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны пойдуць на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да чарговага сезона.

Яшчэ 50 працэнтаў сродкаў пералічваюцца Мінфіну. Гэтыя грошы накіроўваюцца на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй помніка партызанам і воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з Вечным агнём і рытуальнай пляцоўкай (манумент Перамогі ў Мінску) і рамонт падземнага пешаходнага пераходу (ніжняя рытуальная пляцоўка і службовыя памяшканні).

БЕЛТА

Чытаць 8962 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}