АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

02.05.2019

Забарона на наведванне лясоў знята ў 14 раёнах Беларусі

Забарона на наведванне лясоў знята ў 14 раёнах Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"У краіне захоўваецца пераважна III-IV клас пажарнай небяспекі. Мінлясгас адсочвае абстаноўку і па меры стабілізацыі сітуацыі ініцыюе зняцце забароны на наведванне лесу. На гэты час забарона знята ў 14 раёнах краіны", - сказалі ў прэс-службе.

Гэта пяць раёнаў Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі), два раёны Мінскай (Нясвіжскі і Слуцкі), пяць - Гомельскай (Калінкавіцкі, Мазырскі, Жлобінскі, Петрыкаўскі і Буда-Кашалёўскі) і два - Магілёўскай (Бабруйскі і Кіраўскі). На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне (www.mlh.by).

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

З пачатку года ў Беларусі адбылося 317 лясных пажараў (толькі за 1 мая - шэсць узгаранняў). "Іх агульная плошча склала больш за 1,2 тыс. га. Акрамя таго ў гэтай лічбе не ўлічаны яшчэ тры вялікія пажары, плошча якіх удакладняецца", - адзначылі ў прэс-службе. Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Брэсцкай вобласці. У гэтым рэгіёне з пачатку года адбылося 125 лясных пажараў.

Для барацьбы з пажарамі ў Мінлясгаса ёсць 257 пажарна-хімічных станцый і 660 пунктаў пажарнага інвентару. Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўто, а таксама больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для аператыўнага тушэння, 1800 мотапомпаў і 12,6 тыс. ранцавых апырсквальнікаў. Таксама для ранняга выяўлення лясных пажараў існуе сетка з больш як 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з іх больш за 530 абсталяваны сродкамі відэанагляду. Беспілотнікі выкарыстоўваюцца для адсочвання межаў пажараў і вызначэння іх плошчы.

БЕЛТА

Чытаць 8833 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}