АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.05.2019

Апошні званок празвініць 29 мая для 26 тыс. выпускнікоў Мінска

Апошні званок празвініць 29 мая больш як для 26 тыс. навучэнцаў 9-х і 11-х класаў сталічных устаноў адукацыі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ілюшчэня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На ўзроўні базавай школы завершаць навучанне больш як 15 тыс. выпускнікоў, на ўзроўні сярэдняй школы - 9 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак", - праінфармавала Марына Ілюшчэня.

Начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец адзначыла, што апошні званок для мінскіх школьнікаў празвініць 29 мая - у гэты дзень з 10 раніцы ва ўсіх установах адукацыі пачнуцца ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года, а ў другой палове дня для выпускнікоў будуць арганізаваны канцэртныя і забаўляльныя праграмы. Па ўзгадненні з бацькоўскімі камітэтамі асобныя групы школьнікаў адправяцца на экскурсіі і ў падарожжы.

30 мая рэспубліканскі апошні званок пройдзе ў Оршы, у мерапрыемстве прымуць удзел і выпускнікі сталіцы.

Экзамены будуць праведзены ў перыяд з 1 па 8 чэрвеня.

Урачыстыя мерапрыемствы па ўручэнні атэстатаў на базе ўстаноў адукацыі пройдуць 8 чэрвеня з 20.00 на базе ўстаноў адукацыі. У выключных выпадках з улікам абмежаваных магчымасцей школ па ўзгадненні з адміністрацыяй раёна і камітэтамі па адукацыі выпускныя дазволяць праводзіць і ў іншых сацыякультурных цэнтрах.

БЕЛТА

Чытаць 11223 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}