АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

23.05.2019

У Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшлі вучэнні па адпрацоўцы аварыйна-выратавальных работ

Комплексныя вучэнні па адпрацоўцы і ўдасканаленні аварыйна-выратавальных работ прайшлі сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.

Вучэнні праводзіліся ў адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл Кастрычніцкага раённага звяна Мінскай гарадской падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (ДСНС) на 2019 год. Яны прайшлі ў некалькі этапаў, у час якіх адпрацаваны задачы па нанясенні паветрана-механічнай пены на ўчастак штучнай узлётна-пасадачнай паласы пры аварыйнай пасадцы паветранага судна з няспраўнымі ўзлётна-пасадачнымі ўстройствамі, па правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ штатнымі і ўзаемадзеючымі сіламі па ратаванні пасажыраў і экіпажа паветранага судна, які церпіць бедства на тэрыторыі і ў раёне адказнасці аэрапорта.

Таксама праведзены агляд аварыйна-выратавальнага абсталявання і пажарна-тэхнічнага ўзбраення службы пошукавага і аварыйна-выратавальнага забеспячэння палётаў (СПАВЗП), якая з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Як растлумачылі ў аэрапорце, мэтамі вучэнняў сталі ўдасканаленне навыкаў сумеснага кіравання сіламі і сродкамі прыцягнутых службаў і ведамстваў пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, звязаных з аварыйнай пасадкай пасажырскага самалёта, удасканаленне практычных навыкаў камандна-начальніцкага складу па кіраванні прыцягнутымі да вучэння сіламі і сродкамі пры арганізацыі і правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ у ходзе ліквідацыі наступстваў авіяцыйных здарэнняў.

Акрамя каманды аэрапорта (спецыялісты Цэнтра па надзвычайных сітуацыях і СПАВЗП) у вучэннях былі задзейнічаны прадстаўнікі органаў улады і кіравання Мінска, Кастрычніцкага раёна сталіцы, МГУ МНС і раённых аддзелаў па НС, а таксама ДУ "Медыцынская служба грамадзянскай авіяцыі". Усяго ў вучэннях прынялі ўдзел больш за 50 чалавек, былі задзейнічаны адно паветранае судна і 15 адзінак тэхнікі.

Як адзначаецца, у рамках комплексных вучэнняў ДСНС і грамадзянскай абароны службы аэрапорта былі задзейнічаны ўпершыню.

Прадстаўнікі МНС адзначылі правільныя дзеянні ўсіх спецыялістаў, добрую аснашчанасць аэрапорта спецыяльнымі транспартнымі сродкамі і сучасным аварыйна-выратавальным абсталяваннем для выканання сваёй асноўнай задачы па ратаванні жыцця людзей. "У цэлым мерапрыемства прайшло арганізавана, пастаўленыя мэты і задачы выкананы паспяхова. Гэтаму садзейнічалі рэгулярна праводзімыя планавыя вучэнні ў аэрапорце, пастаянная мэтанакіраваная і актыўная падрыхтоўчая работа", - падвёў вынік кіраўнік вучэнняў ад аэрапорта, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Васіль Корнеў.

БЕЛТА

Чытаць 11220 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}