АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

05.06.2019

Мінск можа стаць добрай пляцоўкай для міжнародных мерапрыемстваў па МУР - Шчоткіна

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна правяла сустрэчу з пастаянным прадстаўніком ПРААН у Беларусі Аляксандрай Салаўёвай. Бакі абмеркавалі сферы ўзаемадзеяння і магчымасці пашырэння партнёрства ў галіне дасягнення МУР, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Беларусь зацікаўлена ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне. "Мінск можа стаць добрай пляцоўкай для арганізацыі бу йных міжнародных мерапрыемстваў па Мэтах устойлівага развіцця. Нам цікавы вопыт іншых краін, і мы гатовы падзяліцца сваім", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

У лютым 2018 года на рэгіянальным форуме ў Мінску Беларусь выступіла з ініцыятывай стварэння партнёрскай сеткі нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР. Гэта прапанова была падтрымана міжнароднай супольнасцю. Вядзецца работа над пашырэннем ініцыятывы. Да праекта ўжо праявілі цікавасць многія краіны.

Работа ў Беларусі вядзецца па чатырох асноўных напрамках: эканоміка, экалогія, сацыяльная сфера і маніторынг. Да яе актыўна прыцягваецца бізнес-супольнасць і грамадскія арганізацыі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца праектам з удзелам моладзі. Паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, цяпер прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні своеасаблівай лабараторыі па МУР, дзе маглі б акумуліравацца інавацыйныя тэхналогіі і праекты.

У сваю чаргу Аляксандра Салаўёва адзначыла, што такія праекты, падтрымка інавацый у цэлым уяўляюць цікавасць для ПРААН. Яна высока ацаніла праведзеную ў краіне работу. "Беларусь у многім з'яўляецца чэмпіёнам у пытаннях дасягнення мэт - па вопыце, выбранай мадэлі і тым, як нацыяналізаваны адпаведныя індыкатары. У вашай краіне ёсць шмат лакальных ідэй і праектаў, якія могуць быць карысныя для іншых краін", - падкрэсліла пастаянны прадстаўнік ПРААН.

У 2019 годзе Беларусь і ПРААН павінны пачаць распрацоўку новай краінавай праграмы на 2021-2025 гады. "Хацелася б, каб яна была ўвязана з нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця і той работай, якую вы праводзіце ў галіне МУР", - дадала Аляксандра Салаўёва.

У час сустрэчы бакі таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў рамках Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі.

Акрамя таго, размова ішла аб запушчанай аргкамітэтам "ЭКСПА-2020" глабальнай праграме лепшых практык "Маленькія крокі, вялікія дасягненні: рашэнні для ўстойлівага выніку". Гэта платформа для праектаў, якія дэманструюць механізмы вырашэння найбольш складаных глабальных выклікаў простымі, але эфектыўнымі метадамі.

БЕЛТА

Чытаць 11608 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}