АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

07.06.2019

Гашэнне маркі да 100-годдзя сістэмы аховы здароўя і 60-годдзя РНПЦ анкалогіі адбылося ў Мінску

Урачыстая цырымонія памятнага гашэння мастацкай паштовай маркі "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава. Жыццё вартае таго, каб за яго змагацца" адбылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выпуск прымеркаваны да 100-годдзя нацыянальнай сістэмы аховы здароўя і 60-годдзя РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава - вядучай анкалагічнай і самай вялікай медыцынскай установы Беларусі. Цэнтр з'яўляецца лаўрэатам міжнароднай прэміі "Еўрапейская якасць", прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне".

У аснове маркі - эмблема РНПЦ. Тыраж - 40 тыс. Паштовая прадукцыя выканана на высокім паліграфічным узроўні, з прымяненнем сучасных тэхналогій.

Паштовы выпуск падкрэслівае значнасць і запатрабаванасць адной з самых важных прафесій ва ўсім свеце - прафесіі ўрача.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка напярэдадні Дня медыцынскага работніка (16 чэрвеня) пажадаў супрацоўнікам РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава прадаўжаць маштабныя навуковыя даследаванні, удасканаленне аказання дапамогі анкалагічным пацыентам.

БЕЛТА

Чытаць 11375 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}