АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.06.2019

Мінск і Масква знаходзяць агульную мову па пастаўках беларускай прадукцыі ў РФ - Брыло

Мінск і Масква знаходзяць агульную мову па праблемных пытаннях паставак беларускай прадукцыі ў Расію. Аб гэтым 9 чэрвеня ў эфіры СТБ заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Брыло адзначыў пазітыўную дынаміку перагаворнага працэсу. "Мы знаходзім агульную мову, - сказаў ён, характарызуючы апошнія сустрэчы з расійскімі калегамі. - Цяпер ідзе нядрэнны дыялог". Ён перайшоў у спакойнае канструктыўнае рэчышча, дадаў намеснік міністра.

У бліжэйшы час міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько наведае Расію, дзе сустрэнецца з кіраўніком Мінсельгаса Дзмітрыем Патрушавым. На сустрэчы, праінфармаваў намеснік міністра, будзе прадоўжаны дыялог наконт паставак беларускіх прадпрыемстваў.

Намеснік міністра нагадаў, што ў маі прадстаўнікі Генеральнага дырэктарата па ахове здароўя і бяспецы харчавання Еўрапейскай камісіі правялі аўдыт беларускай сістэмы кантролю вытворчасці харчовых прадуктаў. Аўдытары таксама наведалі малочныя, мясныя, рыбныя прадпрыемствы, сыравінныя зоны і далі станоўчую ацэнку ўбачанаму. У бліжэйшы час у Мінсельгасхарчы чакаюць афіцыйнага пакета дакументаў па выніках работы місіі. Усё гэта ідзе Беларусі ў плюс, служыць чарговым пацвярджэннем якасці яе тавараў, упэўнены Ігар Брыло. У Еўропу Беларусь пастаўляе малочную прадукцыю, лён, рапсавы алей. Краіна разлічвае пашырыць сваю прысутнасць на гэтым рынку, атрымаць еўрапейскія сертыфікаты для большай колькасці прадпрыемстваў.

Яшчэ адным стратэгічным рынкам для беларускіх аграрыяў намеснік міністра назваў Кітай. Сертыфікаты на пастаўкі ў КНР атрымалі 54 малочныя прадпрыемствы, два мясакамбінаты, пяць буйнейшых птушкафабрык. У мінулым годзе экспарт сельгаспрадукцыі ў гэту краіну вырас у чатыры разы да $82 млн. За чатыры месяцы бягучага года Беларусь паставіла ў Кітай прадукцыі на прыкладна $22 млн, тэмп росту дасягае 125 працэнтаў да ўзроўню 2018-га. У Мінсельгасхарчы разлічваюць, што гадавы аб'ём экспарту перасягне $100 млн.

БЕЛТА

Чытаць 11569 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}