АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

21.06.2019

Беларусь і Расія завершаць работу над Пагадненнем аб узаемным прызнанні віз да канца года - Сямашка

Беларусь і Расія завершаць работу над Пагадненнем аб узаемным прызнанні віз да канца 2019 года, паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС, паведамляе БЕЛТА.

"Фактычная работа над праектам міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз пачалася ў 2015 годзе і цяпер знаходзіцца на фінішнай прамой. Завяршаюцца неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, вывяраюцца ўсе нюансы яго прымянення. Зыходзім з таго, што ў бліжэйшы час - да канца года - бакі завершаць работу над гэтым важным дакументам", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Што датычыцца адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве, то над гэтым прадаўжаюць працаваць профільныя міністэрствы. "Краіны ЕС вырашалі гэту праблему амаль дзесяць гадоў. Але думаю, што сумеснымі намаганнямі мы значна хутчэй створым неабходныя ўмовы, і роўмінг будзе адменены ў бліжэйшыя год-два", - лічыць пасол.

Што датычыцца ўвядзення адзінай валюты, то Уладзімір Сямашка адзначыў, што беларускі і расійскі бок добра разумеюць, што валютная сфера - гэта перш за ўсё элемент суверэнітэту любой дзяржавы. "Валютная інтэграцыя на шкоду суверэнным правам партнёраў немагчыма", - падкрэсліў ён.

БЕЛТА

Чытаць 5738 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}